Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь і Бразілію аб'ядноўвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Бразілія за мінулыя стагоддзі прайшла значны шлях дзяржаўнага будаўніцтва і сёння па праве зацвердзілася ў якасці аднаго з аўтараў глабальнага парадку дня, знаходзячыся ў авангардзе намаганняў па забеспячэнні ўстойлівага развіцця, захаванні навакольнага асяроддзя і пераходзе да чыстай энергіі.

«Мінск і Бразіліа аб’ядноўвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, аграрнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Перакананы, закладзены трывалы падмурак беларуска-бразільскіх адносін дасць магчымасць і ў далейшым дынамічна развіваць узаемадзеянне ў сферах узаемнай цікавасці як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Луле да Сілве выдатнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў на маючых адбыцца выбарах, а народу Бразіліі — міру, дабрабыту і працвітання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю