Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«У нашай краіне рады пераканаўчым дасягненням Сербіі ў забеспячэнні ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі і павышэнні дабрабыту сваіх грамадзян у сучасных надзвычай няпростых умовах», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск і Бялград, нягледзячы на перашкоды і выклікі, знаходзяць новыя магчымасці для кааперацыі ў прыярытэтных сферах.
Прэзідэнт пацвердзіў нязменную зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Сербіяй, працягу палітычнага дыялогу і пашырэнні кантактаў на ўсіх узроўнях.
«Мы нацэлены і ў далейшым адстойваць нашы агульныя мэты і каштоўнасці на міжнароднай арэне, падтрымліваць адзін аднаго па актуальных пытаннях рэгіянальнага і глабальнага парадку дня. Упэўнены, што паспяховае партнёрства Мінска і Бялграда будзе садзейнічаць міру і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу здароўя, ажыццяўлення планаў і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а брацкаму сербскаму народу — росквіту і прагрэсу