Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь хацела б пашырыць супрацоўніцтва са Шры-Ланкай

Беларусь хацела б пашырыць супрацоўніцтва са Шры-Ланкай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытам Хератам, перадае БелТА.


«Рады з вамі сустрэцца. Ёсць аб чым пагаварыць. У нас з вамі даўнія адносіны і мы адзін аднаго добра ведаем. Але толькі, мусіць, дзякуючы — калі казаць аб эканоміцы — адной-дзвюм пазіцыям таварнай групы. Мы хацелі б з вамі пашырыць наша супрацоўніцтва. Я хачу, каб вы, будучы ў Беларусі, з дапамогай пасла і нашага міністра, паглядзеўшы нашы магчымасці, вызначыліся, чым мы яшчэ зможам быць карыснымі для Шры-Ланкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы з вялікім задавальненнем будзем мець з вамі адносіны, паляпшаць іх. І ў сферы эканомікі, фармуючы „дарожную карту“, план нашых узаемаадносін. Эканоміка — гэта база любых адносін. Таму мы хацелі б выбудаваць з вамі цвёрдыя добрыя адносіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што краінам у сферы эканомікі трэба вызначыцца, што ім цікава і трэба адна ў адной: «План нашых адносін, няхай ён будзе з трох-чатырох пунктаў, — не важна. Але яго трэба мець. Для таго, каб мы мелі пэўныя мэты, да якіх мы разам з вамі будзем імкнуцца».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь — краіна з развітой прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, і Шры-Ланцы могуць быць цікавыя адпаведныя сферы. «Усім, чым мы багатыя, вы можаце карыстацца. Можаце, вывучыўшы нашы магчымасці, зрабіць для сябе пэўныя высновы, у якім напрамку рухацца», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Шры-Ланкі ў сваю чаргу падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. «Як вы правільна адзначылі, нашы краіны ўзаемадзейнічаюць адна з адной дастаткова працяглы час — з 2000 года. Мы спадзяёмся, што ў ходзе бягучага візіту мы зможам далей рухацца ў развіцці нашых двухбаковых адносін, у тым ліку ў эканамічнай сферы», — сказаў Віджыта Херат.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю