Беларусь разлічвае на самае цеснае супрацоўніцтва з расійскім ПАТ «Банк ПСБ». Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй ПАТ «Банк ПСБ» Пятром Фрадковым, перадае БелТА.
«Мы вельмі станоўча настроены адносна вашага банка ў Беларусі і хацелі б самага цеснага супрацоўніцтва з вашым банкам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Дзякуй за тое, што прыехалі ў Беларусь. Я гатовы да абмеркавання любых пытанняў. Мы гатовы супрацоўнічаць», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў Пятра Фрадкова перадаць самыя добрыя пажаданні яго бацьку — Міхаілу Фрадкову: «Калі будзе магчымасць, перадайце бацьку самыя добрыя пажаданні. Самае галоўнае — здароўя. Усё астатняе ў яго ёсць. Калі не, як я кажу, купім. У мяне вельмі добрыя пачуцці да яго пасля нашай супольнай працы. Усё ж ён доўга працаваў — і старшынёй урада, і ўзначальваючы Службу знешняй разведкі».