Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была лакаматывам развіцця адносін у АДКБ

Беларусь заўсёды была лакаматывам развіцця адносін у АДКБ. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА.


«Беларусь заўсёды была лакаматывам развіцця адносін у АДКБ і іншых структурах на нашай прасторы былога Савецкага Саюза. Нашы падыходы абсалютна адкрытыя. Мы не цямнім, нічога не хаваем. Што датычыцца АДКБ, першапачаткова я прапанаваў яшчэ даўным-даўно, калі зараджалася гэтая арганізацыя (ды і да яе), формулу дзеянняў. Мы разумеем, што цэнтральным звяном у гэтай арганізацыі з’яўляецца Расія. І ўсім трэба выдатна разумець, што, напрыклад, на заходнім напрамку асноўным звяном АДКБ, натуральна, з’яўляецца Беларусь. І не дай бог нейкі канфлікт на гэтым напрамку, Расія заўсёды павінна мець тут ядро ўзброеных сіл, якія падключацца да дзеянняў беларускай арміі, каб абараніць нашу прастору. На поўдні, вядома, прыйдзецца напружвацца і вам, і Казахстану. Абавязкова. Таму што гэта паўднёвы напрамак і, зноў жа, Расія будзе вас падтрымліваць. І падпіраць, як вайскоўцы кажуць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы трэба быць вельмі акуратнай і карэктнай у рабоце з Арменіяй

Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ

«Нам трэба быць больш карэктнымі і акуратнымі ў рабоце з Арменіяй. Вы ведаеце, што Арменія быццам бы і не падтрымлівае работу ў АДКБ, але ў той жа час застаецца ў арганізацыі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Трэба быць вельмі карэктнымі. У Арменіі складаная сітуацыя ў гэтым плане, асабліва ў электаральны перыяд. Вельмі няпростая сітуацыя. Таму нам трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі ў адносінах з Арменіяй».


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сітуацыю ў свеце, падкрэсліўшы, што АДКБ трэба рабіць адпаведныя высновы з таго, што адбываецца, асабліва гэта датычыцца падзей у Іране.

«Гэта магутная краіна з вялікімі традыцыямі. І самае небяспечнае сёння для ЗША тое, што амерыканцы паказалі сваю ўразлівасць. Для іх галоўны вораг, як яны заўсёды казалі, быў Кітай. Але сёння і амерыканцы зразумелі, што з кітайцамі яны ніколі не справяцца. Ніколі. І гэта дэманструе сітуацыя ў Іране», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю