Top.Mail.Ru

Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным

Перш чым прыступіць да абмеркавання актуальных пытанняў, Аляксандр Бастрыкін уручыў беларускаму лідару ведамасны медаль «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». «Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларусы зрабілі вялікі ўнёсак у гэту перамогу», — падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Расіі.


Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Аляксандра Бастрыкіна, заўважыў: «Мы не хаваем нейкія праблемы, адкрыта іх абмяркоўваем, нават калі камусьці, можа быць, гэта не падабаецца. Я гэта вельмі цаню». Асобна Прэзідэнт падзякаваў Аляксандру Бастрыкіну за тое, што Следчы камітэт Расіі адкрыты да супрацоўніцтва з беларускімі калегамі. «Я гэта не для пратакольнай сустрэчы кажу. Вы сапраўды дапамагаеце нам па ўсіх пытаннях. Па якім бы ні звярнуліся — вы заўсёды адгукнецеся і дапаможаце. Гэта найвялікшая каштоўнасць», — адзначыў ён. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі б іншыя ведамствы ўзаемадзейнічалі гэтак жа як следчыя камітэты Беларусі і Расіі, то праблем бы не было.

Беларускі лідар адзначыў, што час цяпер няпросты. «Вы лепш за мяне гэта разумееце, адчуваеце, паколькі ўцягнутыя ва ўсе працэсы. Я гляджу, вы і на вызваленых тэрыторыях працу знайшлі, або даручылі вам, немалы кавалак цягнеце. І тэрарыстычныя накіраванасці нашых праціўнікаў і ворагаў — усё гэта зноў на вас кладзецца ў плане расследаванняў тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі Расіі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі. Мы гэта не хавалі, што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з Расіяй. На нас вы можаце разлічваць. Натуральна, мы робім гэта акуратна, асцярожна. Нагала шашку не выхопліваем, як казакі. Але, калі ўжо выхапім, будзем змагацца, як рускія, разам з рускімі людзьмі, абараняючы нашу агульную Айчыну. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Яна ў нас адна, іншай не будзе».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Аляксандру Бастрыкіну за вялікі ўнёсак у развіццё адзінства Беларусі і Расіі і ўмацаванне інтэграцыі.

256024-06.jpg

Старшыня Следчага камітэта Расіі праінфармаваў, што мэта яго візіту ў Мінск — рабочая нарада следчых органаў Беларусі і Расіі па актуальных крымінальных справах. Ён расказаў, што яны актыўна працуюць разам з беларускімі калегамі: «Дзейнічае наша сумесная следча-аператыўная група па расследаванні генацыду беларускага і расійскага народаў. Гэта работа актыўна працягваецца. Мы ўдзячныя нашым беларускім калегам за тое, што яны даюць нам вельмі шмат матэрыялаў з архіваў. Мы праводзім сумесныя мерапрыемствы і на тэрыторыі Расіі, і на тэрыторыі Беларусі. І дзякуючы ў тым ліку падтрымцы беларускіх калег у Расіі вынеслі ўжо 34 прыгаворы, якія прызналі дзеянні фашыстаў генацыдам».

Даслоўна

«Мы гатовы дзяліцца сваім досведам з беларускімі калегамі»

Журналістам старшыня Следчага камітэта Расіі расказаў, што на сустрэчы з беларускім лідарам абмеркавалі сумесны вопыт барацьбы з нелегальнай міграцыяй, што для Расіі застаецца актуальнай праблемай. «Я далажыў аб удзеле Следчага камітэта ў расследаванні злачынстваў кіеўскага рэжыму ў рамках спецыяльнай ваеннай аперацыі. Гутарка была вельмі цікавай, шчырай і вельмі для мяне карыснай», — заявіў Аляксандр Бастрыкін. Ён таксама расказаў, што ў Мінску паўдзельнічае не толькі ў рабочай нарадзе, але і ў міжнароднай канферэнцыі па актуальных праблемах крыміналістыкі, крымінальнага права і крымінальнага працэсу.

Бастрыкин.JPG

«Дарыць свой вопыт заходнім калегам мы не хочам. Я прыхільнік таго, каб мы стваралі свае айчынныя метады лічбавага раскрыцця злачынстваў, лічбавыя тэхналогіі. А вось з беларускімі калегамі мы цалкам адкрытыя ў гэтым плане, абменьваемся вопытам па поўнай праграме», — падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Расіі.

Валерыя СЦЯЦКО 

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю