Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусі і Манголіі трэба пачынаць супрацоўніцтва па-сур’ёзнаму

Прэзідэнты Беларусі і Манголіі дамовіліся аб тым, як на перспектыву развіваць адносіны дзвюх краін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на афіцыйных перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам, перадае БелТА.


«Мы ўчора (у час нефармальнай сустрэчы. — Заўвага БелТА) час дарэмна не трацілі і тры гадзіны абмяркоўвалі цяперашні стан спраў у нашых адносінах і паспрабавалі намаляваць дарожную карту нашага супрацоўніцтва. Калі коратка, мы дамовіліся аб тым, што трэба пачынаць супрацоўніцтва па-сур’ёзнаму. А для таго, каб пабудаваць надзейны будынак, патрэбны моцны фундамент. І прынялі рашэнне, што трэба пачынаць з трох добрых канкрэтных праектаў, якія ляжалі б у аснове нашага супрацоўніцтва», — заявіў беларускі лідар.




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю