Top.Mail.Ru
191

Лукашэнка: беларускі і армянскі народы аб’ядноўваюць шматгадовае сяброўства і агульная гісторыя

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Арменіі з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамляе БелТА.



«Беларускі і армянскі народы аб’ядноўваюць шматгадовае сяброўства, традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці і агульная гісторыя. Разам мы праходзілі праз суровыя выпрабаванні, радаваліся значным дасягненням, аказвалі ўзаемную падтрымку ў складаныя часы», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што сёння, як ніколі раней, вельмі важна захоўваць і ўмацоўваць дух супрацоўніцтва і партнёрства.

Беларускі лідар пажадаў армянскаму народу міру, працвітання і новых поспехаў у стваральнай працы на карысць Арменіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю