Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Рэспублікі Кіпр з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята з’яўляецца сімвалам дзяржаўнасці, барацьбы за свабоду і права на самавызначэнне.
«Беларусь з павагай ставіцца да вашых традыцый, імкнення да міру і дабрабыту. Як і кіпрыёты, мы выступаем за падтрыманне міжнароднай бяспекі, павагу суверэнітэту і самастойнасці краін, развіццё раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.
«Перакананы, што добрыя адносіны паміж беларусамі і кіпрыётамі, заснаваныя на сяброўстве, будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню даверу і пашырэнню трывалых кантактаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў кожнаму жыхару Кіпра згоды, стабільнасці і працвітання.