Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусы і швейцарцы маюць выдатны патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Швейцарыі з нацыянальным святам — Днём заснавання Канфедэрацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Беларусь, як і Швейцарыя, надае выключнае значэнне ўмацаванню незалежнасці і сацыяльнай справядлівасці. Нашы народы імкнуцца да вырашэння самых складаных пытанняў шляхам дыялогу і кампрамісаў, забеспячэння мірнага суіснавання розных моў, культур і канфесій», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы закладзенаму ў мінулыя гады трываламу фундаменту беларусы і швейцарцы маюць выдатны патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей у розных галінах на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі.

«На беларускай зямлі заўсёды рады вітаць грамадзян Швейцарыі, якія могуць наведаць нашу краіну ў любы час без візы і асабіста пераканацца ў тым, што ў нас камфортна і бяспечна», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў жыхарам Швейцарыі шчасця, адзінства і дабрабыту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю