Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю аднаму з найбольш вядомых сусветных выданняў

«Трохгадзінная гранічна шчырая гутарка».


Назва СМІ, а таксама імя інтэрв’юера пакуль не раскрываюцца. Такая была просьба самога выдання — каб захаваць інтрыгу і эксклюзіўнасць матэрыялу.

Як расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка размаўляў з журналістам больш за дзве з паловай гадзіны. «Гэта ў фармаце класічнага, скажам так, інтэрв’ю. Далей размова прадоўжылася ў фармаце off the record („не пад запіс“. — Зв.). Гэта значыць у агульнай складанасці гэта была трохгадзінная гранічна шчырая гутарка. І шчырая, і змястоўная», — сказала яна.

У інтэрв’ю была закранута вялікая колькасць розных тэм. У ліку асноўных:

  1. Мірны працэс паміж Расіяй і Украінай: погляд на гэта Аляксандра Лукашэнкі і ролю Беларусі.
  2. Беларуска-амерыканскія перагаворы: як пачыналіся, як прагрэсуюць і чаго чакае ад іх Прэзідэнт.
  3. Палітыка шматвектарнасці: хто і як яе бачыць з боку, за што крытыкуюць і ці адчувае Прэзідэнт занепакоенасць Расіі.
  4. Актыўны міжнародны дыялог Беларусі і санкцыі ў адносінах да краіны з боку ЗША і ЕС.
  5. Спецыяльная ваенная аперацыя: яе пачатак у дэталях.
  6. Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» і змяненне іх плана: з якой мэтай?
  7. Ядзерная зброя і ракетны комплекс «Арэшнік» як моцныя аргументы. Што наконт гэтага Прэзідэнту гаварылі амерыканцы?
  8. Суверэнітэт краіны і забеспячэнне яе бяспекі. Філасофскі і практычны погляды на фундаментальныя пытанні.
  9. Новы прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі: ці будзе? І аб пераемніку: якога чалавека Прэзідэнт бачыць пасля сябе?


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю