Top.Mail.Ru

«Трэба думаць, а не ваяваць». Падрабязнасці інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскай тэлекампаніі «Ньюсмакс»

Пытанні Прэзідэнту Беларусі задавала вядучая праграмы «Хроніка з Грэтай Ван Састэрэн» тэлеканала «Ньюсмакс ТВ» тэлекампаніі «Ньюсмакс» Грэта Канвей Ван Састэрэн. Кіраўнік дзяржавы падзяліўся сваім бачаннем будучыні беларуска-амерыканскіх адносін. Асобным блокам прагучала тэма перспектыў урэгулявання расійска-ўкраінскага канфлікту і ролі ў гэтым працэсе Дональда Трампа. Журналіст пацікавілася ў Аляксандра Лукашэнкі яго асабістымі адносінамі з прэзідэнтамі Расіі, Кітая, уражаннямі ад зносін з іншымі сусветнымі лідарамі. Яшчэ адной тэмай размовы стала сітуацыя вакол Венесуэлы, напружаныя адносіны гэтай краіны з ЗША на фоне абвінавачванняў апошняй у наркатрафіку. 



«Гэта будзе другі В’етнам» 

Прэзідэнт адзначыў, што цікавасць Злучаных Штатаў Амерыкі да Венесуэлы, размешчанай побач, цалкам зразумелая. Як і цікавасць Расіі да сітуацыі ва Украіне.  

«Абсалютна перакананы, што ўсе пытанні, усе пажаданні Злучаных Штатаў Амерыкі можна сёння вырашыць абсалютна мірным шляхам, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Я думаю, што ў бліжэйшы час нам удасца на гэту тэму пагаварыць з Дональдам Трампам, і я яму шмат чаго цікавага скажу. Вайна ні да чаго не прывядзе». 

Па словах беларускага лідара, гэта тэма абмяркоўвалася і падчас перагавораў са спецпасланнікам ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам. «Я яму сказаў, што гэта будзе другі В’етнам, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Вам ён патрэбны? Не патрэбны. Таму не трэба там ваяваць. Там можна дамовіцца». 

«Венесуэльцы праводзілі выбары для свайго народа» 

Журналіст закранула тэму непрызнання Злучанымі Штатамі Амерыкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ЗША не прызнавалі выбары не толькі ў Венесуэле. Па яго словах, пры папярэднім Прэзідэнце Джо Байдэне ЗША нідзе не прызнавалі выбары. 

«Тое, што вы не прызналі выбары ў Венесуэле, — ды Гасподзь з вамі, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Венесуэла ж выбары праводзіла не для амерыканцаў. Венесуэльцы праводзілі выбары для свайго народа, для сябе. І вынікі іх вядомы. Іншых вынікаў няма. Вы што, там замест Цэнтральнай выбарчай камісіі лічылі галасы? Не». 

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што не амерыканцам лічыць галасы ў Венесуэле. У гэтай сувязі ён нагадаў, як Дональда Трампа ў свой час «кінулі» на выбарах у ЗША. «Там бюлетэні ў вас пад плотам знаходзілі, — канстатаваў беларускі лідар. — У вас па пошце галасавалі. 100 % фальсіфікавалі вашы выбары, калі перамог Байдэн і вы Трампа „выкінулі“ на абочыну. Што, гэтага не было? І амерыканцы сёння з такім „багажом“ перадвыбарным не прызналі выбары ў Венесуэле, у Беларусі або яшчэ дзе-небудзь. Дык Гасподзь з вамі! Не прызналі і не прызналі».  

«Мадура не быў ніколі нашым ворагам і праціўнікам» 

Адказваючы на пытанне, ці прыме Аляксандр Лукашэнка ў Беларусі Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру ў выпадку адстаўкі апошняга, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Мадура не быў ніколі нашым ворагам і праціўнікам. Ніколі. Калі б ён пажадаў прыехаць у Беларусь, дзверы для яго тут адчынены. Але аб гэтым ніколі, шчыра вам кажу, ніколі не было размовы. Мадура не той чалавек, які ўсё кіне і пойдзе, уцячэ. Гэта моцны чалавек. Гэта „чавіст“. Гэта як Чавес. Ён моцны мужык. Прыстойны, разважлівы чалавек, з якім можна размаўляць і дамаўляцца». 

Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны аб пустых размовах сярод журналістаў пра нібыта дасягнутую дамоўленасць аб тым, што Нікалас Мадура паедзе ў Беларусь і тут будзе жыць. «Ніколі на гэту тэму з Мадурам мы не размаўлялі, — паведаміў беларускі лідар. — Мы больш з амерыканцамі наконт Венесуэлы, калі ўжо шчыра гаварыць, размаўляем, чым з Мадурам наконт яго адстаўкі і нейкіх дзеянняў. Гэта гераічны мужык. Мільёны венесуэльцаў — моцныя людзі. Калі вы хочаце ўсіх венесуэльцаў аб’яднаць вакол Мадуры (амерыканцы гэтага не хочуць, напэўна, і Трамп таксама), вы пачняце вайну супраць Венесуэлы. Ні ў якім разе гэтага рабіць нельга». 

«Ракетамі наркотыкі не пераможаш» 

Выказаў сваё меркаванне Аляксандр Лукашэнка і наконт праблемы наркатрафіку з Венесуэлы, што непакоіць ЗША. Прэзідэнт выказаў сумненне ў аб’ектыўнасці амерыканскіх звестак па аб’ёме наркатрафіку з Венесуэлы, а таксама адхіліў якое-небудзь дачыненне Нікаласа Мадуры да такой дзейнасці. «У вас такіх фактаў няма, і ў мяне таксама. Я не думаю, што гэта так», — адзначыў ён. 

Пры гэтым Прэзідэнт указаў, што разам з гандлем наркотыкамі ёсць і іншыя агульнасусветныя праблемы, сярод якіх — гандаль людзьмі, прастытуцыя, незаконны абарот зброі. «Гэта рэаліі нашага часу, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — З гэтым трэба змагацца. Але ракетамі наркотыкі не пераможаш». 

Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае ЗША і асабіста Прэзідэнта Дональда Трампа ў яго рашучасці весці барацьбу з незаконнай міграцыяй, гандлем наркотыкамі. «У гэтым Трамп малайчына, што ён узняў гэту тэму», — лічыць беларускі лідар, у чарговы раз падкрэсліўшы, што зброяй названую праблему вырашыць немагчыма. 

Па словах Прэзідэнта, з такой праблемай, як наркатрафік, будзе змагацца яшчэ не адно пакаленне. «Нашы дзеці будуць змагацца супраць гэтай бяды, — удакладніў ён. — Гэта новая з’ява ў новай эпосе. Ракетамі гэта не перамагчы. Трэба дамаўляцца. Трэба вызначыць сумесныя меры барацьбы».  

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта праблема з’яўляецца актуальнай для ўсяго еўрапейскага рэгіёна. «З азіяцкага Усходу праз Расію, праз Беларусь, у культурную Еўропу, у „райскі сад“, ідуць наркотыкі, — канкрэтызаваў кіраўнік дзяржавы. — Чаму яны туды ідуць? Бо там іх ужываюць больш, чым дзе-небудзь, больш, чым у нас, больш, чым у Расіі, і гэтак далей. Попыт ёсць вялікі, таму ідуць наркотыкі». А з краін Еўрасаюза ў адваротным напрамку ідуць сінтэтычныя наркотыкі. Па словах Прэзідэнта, у Беларусі сінтэтычныя наркотыкі, якія ідуць з Еўропы, затрымліваюцца тонамі. 

Прыводзячы ў прыклад вопыт Беларусі ў барацьбе з гэтай праблемай, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на граніцы ўстаноўлена жорсткая заслона для наркатрафіку, вядзецца бескампрамісная барацьба з гэтай з’явай унутры краіны. «У нас, калі ты распаўсюджваеш наркотыкі, ты можаш з турмы не выйсці», — прывёў прыклад ён.

Тым не менш, па словах кіраўніка дзяржавы, цалкам справіцца з праблемай не ўдаецца. Для гэтага патрэбны сумесныя дзеянні ўсіх еўрапейскіх краін, як гэта было раней, да таго, як еўрапейцы закрылі граніцу з Беларуссю і ўвялі санкцыі. «Мы ж з еўрапейцамі, палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі сур’ёзна змагаліся з наркотыкамі: мы іх (наркотыкі. — „Зв“.) тут затрымлівалі, тонамі спальвалі, — праінфармаваў беларускі лідар. — Цяпер такога напружання няма. І я не буду іх абараняць. Калі б вам пятлю на шыю накінулі і падвесілі, вы што, абаранялі б тых, хто вас вырашыў пакараць? Я што, у гэтай сітуацыі павінен абараняць Еўропу? Навошта? Яны мяне душаць, а я павінен іх абараняць ад наркотыкаў?»

Праводзячы паралель з сітуацыяй паміж ЗША і Венесуэлай, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тое, што бакам лепш знайсці кампраміс. Беларускі лідар падкрэсліў, што гандаль наркотыкамі — з’ява не венесуэльская, не афганская. «Гэта планетарная з’ява, з якой нам трэба змагацца, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Не ракетамі. Нам трэба шукаць, магчыма, новыя метады. Трэба думаць, а не ваяваць». 

Будзе дапоўнена.


Ці патрэбны ЗША «другі В’етнам»? Лукашэнка перасцярог ЗША ад ваеннай аперацыі ў Венесуэле

Лукашэнку спыталі, ці гатова Беларусь прыняць Мадуру ў выпадку яго адстаўкі з пасады Прэзідэнта Венесуэлы

Лукашэнка разлічвае ў бліжэйшы час пагаварыць з Трампам і сказаць яму шмат цікавага

Лукашэнка параўнаў прэзідэнцкія выбары ў ЗША і Венесуэле

«Ракетамі наркотыкі не пераможаш». Лукашэнка заклікаў думаць, а не ваяваць для вырашэння планетарных праблем

Лукашэнка пра Крым: украінцы проста аддалі гэту зямлю расіянам, за яе ніхто не ваяваў

Што хоча Пуцін? Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскай журналістцы падзяліўся інсайдам

«Галоўнае, каб ён не плюнуў на гэта ўсё». Лукашэнка аб ролі Трампа ў лёсе Украіны

Лукашэнка: Прадаўжэнне вайны ва Украіне прывядзе да глабальнага канфлікту

Як дамовіцца аб міры ва Украіне і чым скончыцца вайна? Рэцэпт ад Лукашэнкі

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю