Top.Mail.Ru

Лукашэнка даў параду па АПК: Збіраць грошы не трэба, лепш укладваць у справу, у зямлю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат» Дзяржынскі» Уладзіміра Лук’янава, перадае БелТА.



«Важна, каб у гаспадара быў нейкі запас грошай. Гэта зразумела. Але збіраць грошы цяпер, каб яны дзесьці мёртвым грузам ляжалі, нават на рахунках у банку, не трэба. Лепш укладваць у справу. І гэта трэба. Мы будзем вас да гэтага стымуляваць. Тым больш дзяржаўных людзей, дзяржаўныя прадпрыемствы. Ды і прыватныя. Яны ж да нас таксама звяртаюцца па падтрымку. Ну дык давайце, вырашайце дзяржаўныя пытанні. Таму трэба ўкладвацца. А куды ўкладвацца? Трэба ўкладвацца ў прадпрыемствы, калгасы, саўгасы, у зямлю трэба ўкладвацца. Таму што адтуль корм і адтуль зерне, якое для тваёй птушкі трэба будзе. І калі свініна будзе, яшчэ нешта... Гэта ж зерне. Ты ж не накорміш свіней і асабліва птушку нейкімі сенам, саломай або сіласам — трэба будзе зерне. Таму трэба ўкладвацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Добра, што развіваешся. Махіна, вядома (гаворка пра агракамбінат. — Заўв. БелТА). Рэнтабельна працуеш. Трэба вельмі асцярожна ісці на гэтыя далучэнні», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю