Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў журналістам заявы з Украіны, што разгорнуты на тэрыторыі Беларусі ракетны комплекс «Арэшнік» НАТА павінна лічыць законнай мэтай, паведамляе БелТА.
«Гэта нават не інфападстава. Гэта глупства самае сапраўднае, і дурні пра гэта гавораць. Я не кажу, што мы заўтра бахнем гэтым „Арэшнікам“ па Вільнюсе, Варшаве ці па Кіеве. Барані бог. Гэта не наша задача. Нам трэба абараніць сваю краіну. А каб не бахнуў „Арэшнік“, вы да нас не лезьце. Ні з Украіны, ні з Польшчы, ні з Літвы, ні з Латвіі. Давайце па-чалавечы вырашаць пытанні», — сказаў Прэзідэнт.
«Няхай лічаць законнай цэллю. Яны ж абураліся, плакалі, зараз прыціхлі — тое, што я лічу законнай цэллю для Узброеных Сіл Беларусі. Не пагражаю. Каб яны зноў гэта не выхапілі і не пачалі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Вы што, думаеце, калі яны законнай цэллю будуць лічыць аб’екты на тэрыторыі Беларусі, я буду спаць і назіраць. 70 км магу, 200 км. У нас ёсць чым дастаць. Таму я б ім раіў не ляскаць языком і не вякаць. Лічаць „Арэшнік“ законнай цэллю — калі ласка».

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што «Арэшнік» — гэта мабільная зброя. «Дзясятак ілжывых цэляў. Гэта значыць, выйдзе на маршрут 10 машын. Зверху паглядзелі — дзесяць „Арэшнікаў“. А ён будзе адзін. Таму на любы яд проціяддзе заўсёды знойдзецца», — заявіў ён.