Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўнікоў Петрыкаўскага і Ашмянскага раёнаў, перадае БелТА.
На пасаду старшыні Петрыкаўскага райвыканкама ўзгоднены Яўген Шкробат. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жыткавіцкага райвыканкама.
Ашмянскі райвыканкам узначаліць Андрэй Клышэўскі. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама, курыруючы пытанні будаўніцтва і ЖКГ.