Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 студзеня ўнесці яму ўзгодненыя прапановы па ўдасканаленні і развіцці навуковай сферы. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміла БелТА.
На нарадзе старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік унёс шэраг прапаноў па ўдасканаленні навуковай дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка даручыў Прэм’ер-міністру разгледзець адпаведныя пытанні ва ўрадзе з прыцягненнем пры неабходнасці іншых адказных. «Па ўсіх пытаннях прыняць рашэнні. Па ўсіх! Да 1 студзеня мне далажыць, каб я гэта фармалізаваў. Натуральна, вашы прапановы (кіраўніка НАН. — Заўв. БелТА) лягуць у аснову», — даручыў ён.