Top.Mail.Ru
207

Лукашэнка даручыў дапрацаваць праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім створана рабочая група па дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026—2030 гады. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У склад гэтай групы ўключаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, дзеючыя і былыя кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, арганізацый рэальнага сектара эканомікі, навуковых і грамадскіх арганізацый. Кіраўніком прызначаны старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.

Рабочай групе даручана сумесна з Урадам дапрацаваць праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады і далажыць аб ім кіраўніку дзяржавы. У далейшым дакумент будзе вынесены на разгляд Усебеларускага народнага сходу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю