У Савеце Бяспекі расказалі падрабязнасці.
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу пытанням падрыхтоўкі ваеннаслужачых усіх структур ваеннай арганізацыі дзяржавы і перш за ўсё афіцэрскага складу.
«Акцэнт зроблены на якасці правядзення мерапрыемстваў як аператыўнай, так і баявой падрыхтоўкі, паколькі асновай якаснага выканання задач па прызначэнні з’яўляецца фізічная падрыхтоўка, фізічная вынослівасць ваеннаслужачых. Зыходзячы з гэтага Прэзідэнтам была пастаўлена задача Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета бяспекі арганізаваць і праверыць фізічную падрыхтоўку кіруючага складу ўсіх структур сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі нашай краіны. Гэта значыць, усіх генералаў і афіцэраў, якія стаяць на вышэйшых воінскіх пасадах», — распавёў дзяржсакратар.
- Пад праверку патрапілі ўсе генералы і палкоўнікі, якія займаюць генеральскія пасады, з 11 сілавых ведамстваў. Нягледзячы на тое, што заняткі арганізоўваў Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, у строй таксама быў пастаўлены і вышэйшы афіцэрскі склад гэтай структуры.
«Усе правераныя службовыя асобы атрымалі толькі выдатныя і добрыя адзнакі. Ні адной нездавальняючай, здавальняючай адзнакі атрымана не было. Пры гэтым 70 працэнтаў выдатных адзнак і 30 працэнтаў — добрых. Прыемна, што ўсе міністры, кіраўнікі ўсіх ведамстваў атрымалі толькі выдатныя адзнакі, — дадаў Аляксандр Вальфовіч. — Кантрольныя заняткі былі арганізаваны ў адпаведнасці з настаўленнем па фізічнай падрыхтоўцы ва Узброеных Сілах, а там самыя жорсткія нарматывы ў параўнанні з іншымі структурамі ваеннай арганізацыі дзяржавы. Тым не менш нашы генералы паказалі добрыя ацэнкі. Гэта пра што гаворыць? Сувораўскі дэвіз „рабі, як я“, калі камандзір павінен быць прыкладам ва ўсім, адпавядае рэаліям сённяшняга часу».Аб выніках кантрольных заняткаў даложана кіраўніку дзяржавы. Практыка праверак фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых будзе прадоўжана, дадалі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.