Top.Mail.Ru

Лукашэнка даручыў тыражаваць у Беларусі невялікія вытворчасці па перапрацоўцы драўніны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў тыражаваць у Беларусі невялікія вытворчасці па перапрацоўцы драўніны. Адзін з такіх новых цэхаў кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі ў Лепельскім раёне падчас наведвання вёскі Домжарыцы — цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага біясфернага запаведніка, паведамляе БелТА.


«Такія вытворчасці трэба тыражаваць. І пад гэта ты (Юрый Назараў, кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. — Заўв. БелТА) павінен атрымаць пазыку пад смешны працэнт. Гэта і не шкада. Акупнасць ідзе. Віцебскую вобласць трэба натыкаць такой вытворчасцю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Бярэзінскі біясферны запаведнік займаецца ў тым ліку лесагаспадарчай дзейнасцю. Штогод тут нарыхтоўваюць 100 тыс. куб. м драўніны з усіх відаў высечак. Лесааднаўленне праводзіцца на плошчы больш за 120 га.

Лагічным працягам гэтай дзейнасці стала развіццё дрэваапрацоўкі. У верасні 2024 года завершана будаўніцтва сушыльнага комплексу на чатыры сушыльныя камеры. А сёлета ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці садова-паркавай мэблі, лінія сартавання круглых лесаматэрыялаў, лінія па вытворчасці абразных піламатэрыялаў на базе круглапільных станкоў, цэх па аптымізацыі і зрошчванні піламатэрыялаў і вытворчасці профільнага паганажу, участак па вытворчасці паддонаў.

Такім чынам поўнасцю абноўлена вытворчая база запаведніка. Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў дазволіла больш рацыянальна выкарыстоўваць драўніну пры перапрацоўцы, захоўваць дынаміку росту прамысловай вытворчасці, выпускаць прадукцыю з больш высокай дабаўленай вартасцю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю