Top.Mail.Ru

Лукашэнка ў Дзень народнага адзінства прыме ўдзел у форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», перадае БелТА.


Маштабная падзея, прысвечаная Дню народнага адзінства, адбудзецца ў Палацы спорту ў Мінску. Форум аб’яднае рабочую і навучэнскую моладзь, лідараў і творцаў, валанцёраў і спецыялістаў. 


У аснове мерапрыемства — шэсць тэматычных блокаў: «Гераізм», «Міралюбства», «Працалюбства», «Нацыянальная спадчына», «Роля беларускай жанчыны», «Маладосць».


Да Дня народнага адзінства ў Палацы спорту таксама прадстаўлена інтэрактыўная выстава БелТА «Адна краіна — адзін лёс», якая адлюстроўвае традыцыі і сэнс аднаго з галоўных свят беларускай дзяржаўнасці. Экспазіцыя ўключае некалькі складнікаў: плакаты з фатаграфіямі і архіўнымі матэрыяламі, медыякуток, электронную гістарычную віктарыну, віртуальную экскурсію, інтэрактыўную пляцоўку.

Кіраўнік дзяржавы ў віншаванні беларусам з Днём народнага адзінства падкрэсліў, што 17 верасня 1939 года — драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перавярнуўшы якую нацыя аб’ядналася і згуртавалася. «Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі», — адзначаецца ў віншаванні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю