Top.Mail.Ru
233

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.



Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы, пасля яго кветкі да мемарыяла ўсклалі вышэйшыя службовыя асобы краіны. 

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, удзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў і маладзёжных арганізацый. 

Курган Славы Савецкай Арміі-помнік у гонар подзвігу воінаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія ўдзельнічалі ў беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». У раёне, дзе сёння размешчаны мемарыяльны комплекс, ішлі жорсткія баі за вызваленне Беларусі. Тады ў акружэнне савецкіх войскаў трапіла 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Гэта падзея атрымала назву «Мінскі кацёл». 

Курган Славы быў закладзены 30 верасня 1966 года. Сюды легла зямля з гарадоў-герояў Савецкага Саюза і іншых месцаў, якія былі праслаўлены працоўнымі і ратнымі подзвігамі. У той час кожны лічыў за гонар прынесці жменю зямлі для стварэння манумента і аддаць часцінку свайго сэрца пераможцам. Адкрылі мемарыял 5 ліпеня 1969 года. 

GOR_9544_result.jpg

Аўтары комплексу — скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Алег Стаховіч і Леў Міцкевіч, інжынер Валерый Лапцэвіч. У 1970 годзе ім была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за веліч, глыбіню ідэі і мастацкае рашэнне помніка.

Вышыня самога кургана складае 35 м. На яго вяршыні ўстаноўлены абліцаваныя тытанам чатыры штыка-абеліска (у гонар кожнага з франтоў) вышынёй 35,6 м. да агляднай пляцоўцы на вяршыню кургана вядуць дзве лесвіцы з 241 прыступкі кожная.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю