Дзякуючы прэзідэнту ЗША Дональду Трампу аказалася абсалютна аголена пазіцыя Штатаў і ў цэлым Захаду па многіх пытаннях. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў свеце хапае рознага роду праблем, у тым ліку з прычыны аб’ёму ўзбраенняў у асобных краінах. «Усе гэтыя пытанні і іншыя трэба вырашаць мірна, разумеючы, што ніхто нікому з нас не дапаможа, калі мы не дапаможам самі сабе», — сказаў беларускі лідар.
«Вы бачыце, як развіваецца свет. Незразумела, у якім напрамку ён будзе развівацца, як будуць выбудаваныя міжнародныя адносіны. Пазіцыя ЗША і ў цэлым Захаду ўжо абсалютна аголеная. І дзякуй богу, што Трамп агаліў гэту абстаноўку, і мы цяпер разумеем, дзе „правы чалавека“, дзе „дэмакратыя“, дзе яшчэ нейкія пытанні... Мы павінны рабіць адпаведныя высновы з таго, што адбылося. Асабліва ў плане Ірана», — падкрэсліў Прэзідэнт.