Top.Mail.Ru
173

Лукашэнка: Галоўнае пытанне ў нас і ў Расіі — справядлівасць

Галоўнае пытанне ў Беларусі і Расіі — справядлівасць, якой хочуць людзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, разважаючы на тэму цэнаўтварэння, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў Беларусі прымаюцца меры, каб цэнаўтварэнне было справядлівым і задавальняла ўсіх па ланцужку, у тым ліку вытворцаў, перапрацоўшчыкаў, гандаль і спажыўцоў.

«Цяпер галоўнае пытанне ў нас і ў Расіі — справядлівасць. Людзі хочуць справядлівасці. Яны далёкія ад нашай гэтай эканомікі. Гэта ім і не трэба. Але яны хочуць справядлівасці. Каб, прыйшоўшы ў магазін, ён не адчуваў сябе як у музеі — паглядзеў на „экспанат“ і пайшоў, таму што ў кішэні няма грошай, — падкрэсліў беларускі лідар. — Я абсалютна ўпэўнены, што і Расія да гэтага прыйдзе. Нашы народы славянскія — Украіна, Беларусь, Расія перш за ўсё — яны несправядлівасці не пацерпяць. Хочам мы гэтага ці не, мы вымушаны будзем гэту справядлівасць ствараць. Неабавязкова такім шляхам. Нейкім іншым».

«На гэтых прынцыпах мы заўсёды працавалі. І бачу, што гэта дае свой плён і ў Піцеры. Абяцаю вам, пры нашай дамоўленасці, будзем дакладна выконваць свае абавязацельствы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю