Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Гандлёвая галіна Беларусі зберагла самае важнае — арыентаванасць на чалавека

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў гандлёвай галіны з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Ва ўсе часы гандаль з’яўляўся не проста сферай паслуг са сваімі эканамічнымі законамі, складанай лагістыкай і ўзаемавыгадным тавараабменам. Гэта быў працэс жывых зносін, устанаўлення моцных сувязяў паміж людзьмі, гарадамі, краінамі і нават кантынентамі», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння гандлёвая галіна Беларусі — гэта сучасная шматпрофільная індустрыя з гандлёвымі сеткамі, магазінамі крокавай даступнасці, анлайн-гандлем з велізарным асартыментам. Тым не менш яна зберагла самае важнае — арыентаванасць на чалавека і задавальненне яго патрэбаў.

«Захавайце традыцыі, закладзеныя ветэранамі, пастаянна павышайце якасць і культуру абслугоўвання, прымнажаючы дасягненні беларускай гандлёвай сістэмы, — заклікаў кіраўнік дзяржавы. — У гэты святочны дзень жадаю вам добрага здароўя, шчасця і новых поспехаў у працы. А лепшай узнагародай за вашу штодзённую працу хай будуць станоўчыя водгукі ўдзячных пакупнікоў».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю