Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы максімальна садзейнічаць росту аплаты працы вучоных, але ўзамен патрабуе выніку. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Караніка, перадае БелТА.
Кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук узняў пытанне аб павышэнні статусу вучонага ў Беларусі. «Я ведаю, што такое праца вучонага чалавека. Гатовы садзейнічаць таму, каб плацілі па максімуме, але патрэбен вынік. Вось проста статус (вучонага. — Заўв. БелТА) падняць, у два разы павялічыўшы заработную плату, — наўрад ці мы нешта атрымаем. Таму тут трэба паглыбіцца ў тое, каб сапраўды вучоны быў вучоным. І каб рэальна падняць статус. А не так, як звычайна гэта ў нас бывала», — сказаў на гэта кіраўнік дзяржавы.