Top.Mail.Ru

Лукашэнка і Мірзіёеў праводзяць сустрэчу

Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў праводзяць сустрэчу, паведаміла БелТА.


Узбекскі лідар 8-9 ліпеня наведвае Беларусь з афіцыйным візітам.

«Думаю, у нас будзе добрая сустрэча і мы абмяркуем усе пытанні закулісся. І адкрытыя, і закрытыя пытанні. Мы па-сяброўску заўсёды абменьваемся ўсёй інфармацыяй», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Афіцыйная частка — перагаворы кіраўнікоў дзяржаў з удзелам дэлегацый — адбудзецца ў другі дзень візіту, але сумесная працоўная праграма пачалася напярэдадні з сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт. Прэзідэнт Беларусі запрасіў калегу ў госці.

У планах у Аляксандра Лукашэнкі і Шаўката Мірзіёева таксама нефармальная вячэра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю