Top.Mail.Ru

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася вечарам 24 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


За час працяглай размовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі шэраг тэм. У прыватнасці, маючы адбыцца саміт Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама беларуска-расійскі саюзны парадак дня — прадаўжэнне рэалізацыі сумесных праектаў і праграм.

Грунтоўна прааналізавалі прэзідэнты таксама рэгіянальную праблематыку і міжнародную абстаноўку, у тым ліку сітуацыю ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

Яшчэ больш падрабязна абмеркаваць усе існуючыя актуальныя пытанні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся пры сустрэчы ўжо ў найбліжэйшы час у Мінску.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю