Top.Mail.Ru

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

Эканамічнае супрацоўніцтва і міжнародная абстаноўка.

Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася вечарам 21 сакавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ходзе размовы кіраўнікоў дзяржаў у цэнтры ўвагі былі пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, рэалізацыя сумесных узаемавыгадных праектаў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасць больш хуткай практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у лютым на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні міжнароднай абстаноўкі, сітуацыю ў рэгіёне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю