Top.Mail.Ru

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову. Галоўная тэма - маючы адбыцца ВДС

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вечарам 8 лютага правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Галоўнай яго тэмай стала пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты абмеркавалі час і тэрміны яго правядзення, парадак і іншыя пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца мерапрыемства, на якім будуць разгледжаны ключавыя аспекты інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі ў размове шэраг актуальных пытанняў беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на рэалізацыю сумесных праектаў. Закранулі кіраўнікі дзяржаў і міжнароднай тэматыкі, развіцця абстаноўкі ў рэгіёне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю