Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вечарам 26 мая правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя актуальныя пытанні двухбаковага беларуска-расійскага парадку дня, а таксама міжнароднае становішча.
Акрамя таго, Прэзідэнт Расіі падзякаваў беларускаму калегу за аказанае садзейнічанне і дапамогу ў арганізацыі працэсу абмену палоннымі тысяча на тысячу — у развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у Стамбуле.