Top.Mail.Ru
197

Кіраўнікі Беларусі і Расіі раней ужо тройчы разам наведвалі Валаам

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца на востраве Валаам (Ладажскае возера) у Карэліі, паведамляе БелТА.



Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. У фармаце «сам-насам» кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы абмяркуюць найбольш важныя і актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём беларуска-расійскіх адносін, рэалізацыяй саюзных праектаў. У цэнтры ўвагі таксама будуць міжнародны парадак дня і тэматыка рэгіянальнай бяспекі.

Кіраўнікі дзяржаў раней ужо тройчы разам наведвалі гэты востраў. У першы раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пабывалі тут у ліпені 2019 года, а затым аналагічныя ліпеньскія сустрэчы адбыліся ў 2023 і 2024 гадах. Лідары краін сумяшчалі наведванне размешчанага на Валааме манастыра з нефармальнымі зносінамі, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі.

Валаамскі манастыр — адзін з самых шануемых у Расіі. Штогод абіцель наведваюць больш за 100 тыс. паломнікаў і турыстаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю