Top.Mail.Ru
281

Лукашэнка і Такаеў правялі тэлефонную размову

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым адбылася 29 кастрычніка, паведамляе БелТА.



Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня. У прыватнасці, дамовіліся аб тым, што ўрадавая дэлегацыя Беларусі ў найбліжэйшы час здзейсніць візіт у Казахстан і ўнясе канкрэтныя прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва. Былі абмеркаваны прэзідэнтамі і іншыя ключавыя пытанні і праекты беларуска-казахстанскіх адносін. 

Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў таксама закранулі ў размове міждзяржаўны парадак дня. У тым ліку — падрыхтоўку маючага адбыцца саміту АДКБ у Кыргызстане.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю