Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Чысціня, камфорт і бяспека асяроддзя пражывання, даступнасць і разнастайнасць паслуг важны для кожнага чалавека, дзе б ён не жыў — у гарадской кватэры або ў вясковым доме. Усё гэта сваёй штодзённай працай забяспечвае ваш шматтысячны калектыў», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сістэме ЖКГ удалося дасягнуць пазітыўных змяненняў у азеляненні тэрыторый, добраўпарадкаванні двароў і вуліц, правядзенні капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў. «Шчыра ўдзячны ветэранам, чыя праца стала фундаментам для цяперашніх дасягненняў», — дадаў ён.
«Упэўнены, і ў далейшым вашы прафесіяналізм і адданасць справе стануць залогам рэалізацыі намечаных мэт. Няхай самыя смелыя планы па ўдасканаленні галіны і павышэнні якасці паслуг знаходзяць сваё ўвасабленне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Беларусі.