Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Дзмітрыя Гары на пасаду генеральнага пракурора зрабіў акцэнт на рабоце па спыненні правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці, паведамляе БелТА.
«Вам тут з Канстанцінам Фёдаравічам (Канстанцін Бычак, назначаны ў гэты ж дзень старшынёй Следчага камітэта. — Заўв. БелТА) давядзецца працаваць разам. Вельмі сур’ёзна», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Гэта (карупцыя. — Заўв. БелТА) недапушчальна. Я ўжо казаў. Па вялікім рахунку, калі мы не будзем стрымліваць гэтыя карупцыйныя скіраванасці, мы прыйдзем да вайны. Заўсёды так бывае. Асабліва ў нас — славян. Мы — такі род, які не церпіць несправядлівасці. А карупцыя — гэта жудасная несправядлівасць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.