Хакейны клуб «Дынама-Мінск» — гэта важны ідэалагічны праект, які неабходна развіваць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб развіцці хакея, перадае БелТА.
«Давайце шчыра казаць, — гэта такі важны ідэалагічны праект у нашай краіне. Народная каманда, як яе вызначылі. Гэта галоўны ідэалагічны праект, — заявіў беларускі лідар. — Але калі гэта важны праект, на які мы можам абапірацца, то яго трэба развіваць. Што прагрэс у каманды ў наяўнасці — гэта факт. Ніхто гэта не аспрэчвае. Тое, што каманда не дасягнула таго, што павінна была дасягнуць і што абяцалі, — гэта факт».

«Рухацца трэба далей і падбіраць трэба людзей пад тое, як мы будзем рухацца. І сістэму трэба выбудоўваць пад гэта», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Пытанне ў тым, як рухацца далей, як не страціць тое, што ёсць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Нацэленасць адна: у чвэрцьфінал (Кантынентальнай хакейнай лігі. — Заўв. БелТА) трапілі, заўтра (у наступным сезоне. — Заўв. БелТА) трэба кубак браць», — адзначыў Прэзідэнт.
Нарада ў кіраўніка дзяржавы была прысвечана развіццю хакея, але ў выніку выйшла за рамкі пазначанай тэматыкі.
«Гэта размова аб сітуацыі ў спорце наогул», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Сённяшняя размова, калі ў шырокім сэнсе разглядаць, — гэта размова аб сітуацыі ў спорце наогул. І калі б у нас быў спорт па ўсіх напрамках, хоць бы мы развівалі, як у савецкія часы (у нас школы былі нядрэнныя), гандбол, футбол, хакей, яшчэ нейкія віды... Лёгкая атлетыка. Пачынаем мы западаць у зімовых відах спорту, лыжнікаў наогул не відаць. Баюся, што заўтра весляры «забягуць пад хвалю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Патрэбны вынік! Няма выніку — няма руху — няма работыы!» — падкрэсліў Прэзідэнт.
