Top.Mail.Ru
440

Лукашэнка адобрыў план абароны Беларусі на 2026—2030 гады

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў план абароны краіны на 2026—2030 гады. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка па выніках пасяджэння Савета бяспекі, паведаміла БелТА.


Ён растлумачыў, што на пасяджэнні Савета бяспекі былі разгледжаны вынікі фактычна гадавой работы Генеральнага штаба, Міністэрства абароны, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па планаванні абароны краіны на чарговыя пяць гадоў. Пры падрыхтоўцы дакумента ўлічваліся тыя падыходы, якія закладзены ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, ваеннай дактрыне і зацверджаны Усебеларускім народным сходам.

Паводле слоў Паўла Муравейкі, Прэзідэнт прадметна азнаёміўся са зместам дакумента і прапанаванымі ключавымі падыходамі да абароны дзяржавы: як будзе ажыццяўляцца процідзеянне пагрозам, якія ўзнікаюць вакол Беларусі, і стрымліванне ваенных канфліктаў, якая гатоўнасць да адбіцця агрэсіі і якія дзеянні неабходна прымаць для таго, каб на тэрыторыі Беларусі былі мір і бяспека.


«Кіраўнік дзяржавы разгледзеў і адобрыў усе дакументы (пададзеныя яму на разгляд. — Заўв. БелТА), план дзеянняў нашай краіны па забеспячэнні ваеннай бяспекі і абароне. Рыхтуецца да падпісання ўказ аб зацвярджэнні плана абароны ў цэлым», — праінфармаваў начальнік Генштаба.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю