Top.Mail.Ru

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада падпісаў указ № 413, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога боку, паведамляе БелТА.



Дакумент накіраваны на спрашчэнне ўзаемнага гандлю і развіццё супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Інданезіяй як важным гандлёвым партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі. Заключэнне гэтага пагаднення дасць магчымасць атрымаць дадатковую канкурэнтную перавагу для прадукцыі Беларусі як дзяржавы — члена ЕАЭС, стварыць умовы для пашырэння экспартных паставак, забяспечыць эканомію на выплаце мытных пошлін.

На правядзенне перагавораў па праекце Пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю