Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад» з адкрыццём гэтага найбуйнейшага восеньскага форуму. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта мерапрыемства — знакавая маштабная падзея, сапраўднае свята дабра і духоўнасці, а таксама месца сяброўскіх сустрэч, дзе пануюць прыгажосць і высокае мастацтва.
«Разнастайныя фестывальныя праграмы і творчыя праекты адкрываюць шырокія магчымасці для культурнага дыялога паміж краінамі, аб’ядноўваюць мэтраў і аматараў кінематографа, натхняюць на пошук новых ідэй і вобразаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што «Лiстапад» і на гэты раз прадоўжыць свае лепшыя традыцыі, дасць магчымасць пазнаёміцца са значнымі кінапрэм’ерамі года і чарговы раз кране душы сваіх прыхільнікаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам кінафестывалю моцнага здароўя, шчасця і выдатнага настрою.