Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля саміту ЕАЭС у Астане, крытычна адазваўся аб заявах прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна аб арганізацыі новага транзітнага газаправода праз Арменію, перадае БелТА.
«Нядаўна я пачуў з заявы Пашыняна: „Вось, праз нас трубы пойдуць, і нам будуць плаціць газам. І газу, і грошай будзе шмат“. Слухайце, калі гэта яшчэ будзе — пытанне», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.