Top.Mail.Ru

Лукашэнка лічыць прагрэсам удзел прадстаўнікоў Еўропы ў перагаворах па Украіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point назваў прагрэсам удзел прадстаўнікоў еўрапейскіх краін у перагаворах па Украіне, перадае БелТА.


Адной з тэм інтэрв’ю стаў канфлікт ва Украіне і перспектывы яго ўрэгулявання. Журналіст пацікавілася меркаваннем кіраўніка дзяржавы, ці неабходна прадстаўнікам краін Еўропы знаходзіцца за сталом перагавораў. Аляксандр Лукашэнка станоўча паставіўся да іх удзелу ў гэтым працэсе, адзначыўшы, аднак, што перагаворы вярнуліся да пачатковага этапу ў тым ліку па віне еўрапейскага боку.

«Вы, менавіта вы (кіраўніцтва краін Еўропы. — Заўв. БелТА) і Украіна вінаватыя ў тым, што фактычна перакрэсленыя ўсе перагаворныя раўнды і пазіцыі, якія былі да гэтага. Зноў пачалі па-новаму разглядаць гэта — старыя пытанні па-новаму. Таму зноў трэба прыцірацца, зноў рабіць першыя крокі. Няхай гэтыя першыя крокі будуць у выглядзе нейкіх гуманітарных акцый, абмену загінулымі і абмену палоннымі — трэба далей, далей ісці, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — І добра, што еўрапейцы ўдзельнічаюць у гэтых перагаворах».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю