Top.Mail.Ru
176

Лукашэнка: літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах

Літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанне журналістаў, паведаміла БелТА.


Кіраўнік дзяржавы расказаў, што самі грамадзяне Літвы на фоне закрыцця заходнімі суседзямі Беларусі граніц вырашылі зарабіць на перапродажы цыгарэт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў такія ўмовы іх паставілі ўласныя ўлады, перапыніўшы нармальныя гандлёвыя сувязі і пабудаваўшы агароджу на граніцы.

«Улады літоўскія і польскія —  вы вінаватыя, што так адбываецца. Вы навошта паставілі людзей у такія ўмовы? Навошта вы іх штурхнулі на шлях злачынства?» — заўважыў беларускі лідар.

Ён расказаў, што беларускія грамадзяне абсалютна легальна набывалі на вытворчасці цыгарэты і перадавалі літоўцам, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі, атрымліваючы свой навар. І ўжо самі літоўцы сваім змоўшчыкам перапраўлялі тавар з дапамогай паветраных шароў. Выгада заключалася ў розніцы цэн на цыгарэты ў Беларусі і краінах ЕС.

«Наладзілі гэты бізнес. Нашы на фабрыцы бяруць цыгарэты па выгаднай цане, прадаюць літоўцам. Трэба перакінуць праз агароджу. Маленькімі порцыямі перакідвалі на гэтых шарыках, — адзначыў Прэзідэнт. — Там літоўцы прымалі шары і бралі гэтыя цыгарэты. Не ў Літве прадавалі. У Нідэрландах і Англіі. Кажуць, там самыя дарагія цыгарэты».
«Як я магу з іх патрабаваць (удзельнікаў гэтай схемы з беларускага боку. — Заўв. БелТА), у чым тут віна Беларусі? Я не бачу, за што караць людзей. Яны хацелі зарабіць — яны зарабілі. Калі б яны выкралі гэтыя цыгарэты... Не, яны заплацілі», — паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю