Top.Mail.Ru
143

Лукашэнка — людзям: Працуйце на сваёй зямлі, жабракамі не былі і не будзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян працаваць на сваёй зямлі. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры праз раку Прыпяць, перадае БелТА.



«Працуйце на сваёй зямлі. Жабракамі не былі і не будзем», — заклікаў беларускі лідар. 

Што датычыцца выезду грамадзян на заробкі ў тыя ці іншыя краіны, Прэзідэнт адзначыў, што гэта ніхто забараняць не будзе, але будуць прыняты рашэнні ў дачыненні да бясплатнага доступу да тых ці іншых сацыяльных паслуг.

«У нас у Польшчу з’ехала 10-12 тыс. чалавек. Хоць, кажуць, мільён з’ехала. Не важна колькі. А зубок прыехаць лячыць яны едуць у Гродна. А чаму? Таму, што тут бясплатна. Бясплатна нічога не бывае. Гэта бюджэт — дзяржава плаціць за вас. Таму і тут будзе прынята рашэнне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


У тым ліку і ў Расіі цяпер ёсць запатрабаванасць у працоўных рэсурсах, і частка людзей могуць з’ехаць на заробкі туды.

«Паехаў, ты шукаеш добрае месца, дзе зарабіць, — правільна, перашкаджаць не будзем. Асабліва калі ты едзеш у Расію. Але ты, атрымаўшы добрыя грошы, сюды прыедзь, заплаці. Мы табе вырвем і зуб, што заўгодна. Але толькі за твой кошт», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.


Пры гэтым кіраўнік дзяржавы публічна папярэдзіў начальнікаў, што людзям трэба плаціць нармальны заробак: «Якое б у вас ні было прадпрыемства — стратнае, закінутае — памрыце, але людзям заробак заплаціце. Гэта — галоўнае. Калі мы не будзем плаціць нармальны заробак — мы будзем губляць людзей».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю