Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Машынабудаванне выступае магутным рухавіком эканамічнага прагрэсу Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Міністэрства прамысловасці і машынабудаўнічага комплексу з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень машынабудаўніка аб’ядноўвае людзей, чыя праца з’яўляецца асновай для развіцця эканомікі краіны.

«За гады незалежнасці айчыннае машынабудаванне прайшло няпросты шлях станаўлення. Сёння яно выступае магутным рухавіком прагрэсу, які забяспечвае надзейную і эфектыўную работу такіх галін эканомікі, як сельская і лясная гаспадарка, транспарт, сувязь і будаўніцтва. Ва ўмовах сур’ёзнай канкурэнцыі калектывы прадпрыемстваў дэманструюць высокі прафесіяналізм, асвойваючы новыя віды прадукцыі, паглыбляючы міждзяржаўную кааперацыю і ўзмацняючы тэхналагічны суверэнітэт рэспублікі», — гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівыя словы падзякі Прэзідэнт адрасаваў ветэранам, тым, хто закладваў слаўныя традыцыі нацыянальнай інжынернай школы, аднаўляў і будаваў заводы ў пасляваенныя гады. «Вашы вопыт і адданасць справе служаць арыенцірам для маладога пакалення канструктараў, тэхнолагаў і рабочых», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Перакананы, што машынабудаўнікі і ў далейшым будуць эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і ўмацоўваць імідж нашай краіны як прызнанага цэнтра прамысловага росту», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт ад усёй душы пажадаў машынабудаўнікам і іх сем’ям добрага здароўя, шчасця, поспеху і працоўных перамог у імя працвітання роднай Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю