Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца» з 50-годдзем з дня яго ўтварэння. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«На працягу паўстагоддзя, злучаючы вопыт самабытнага мінулага, захаваны ва ўнікальных старадаўніх тэхналогіях, і смелыя ідэі сучаснасці, ваш невялікі і дружны калектыў не толькі вывучае і зберагае народныя рамёствы, але і стварае будучыню нашай цудоўнай краіны», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую сферу адказнасці майстроў «Скарбніцы»: яны пішуць яркі сучасны летапіс — у іх руках нараджаюцца сапраўдныя шэдэўры, якія ўвасабляюць асаблівы культурны код і душу нацыі. Таму кожная іх работа так высока цэніцца ў Беларусі і далёка за яе межамі.
«Упэўнены, і ў далейшым любоў да роднай зямлі і яе багацейшай гісторыі, працавітасць, вернасць традыцыям, закладзеным ветэранамі, дапамогуць вам у выкананні важнейшай місіі — захаваць і прымножыць народныя мастацкія рамёствы для будучых пакаленняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў калектыву «Скарбніцы» моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнага творчага натхнення на карысць любімай Беларусі.