Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва і ўладкаванне дарог і мастоў найважнейшай задачай дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры праз Прыпяць, перадае БелТА.
«Масты і дарогі — гэта найважнейшая задача дзяржавы. Дзяржава павінна займацца інфраструктурай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
