Top.Mail.Ru

Лукашэнка: механізаваныя часці і падраздзяленні УС свята захоўваюць і прымнажаюць пераможныя традыцыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-мотастралкоў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Беларусі з прафесійным святам — Днём мотастралкоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«Мы схіляемся перад неверагоднымі стойкасцю і мужнасцю воінаў-пехацінцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія прынеслі мір нашаму народу і народам Еўропы, — гаворыцца ў віншаванні. — І сёння пераможныя традыцыі найстарэйшага роду войскаў, легендарнай пяхоты, свята захоўваюць і прымнажаюць сваёй штодзённай ратнай працай у механізаваных частках і падраздзяленнях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Мяняюцца спосабы і формы вядзення баявых дзеянняў, тэхніка і ўзбраенне, але нішто не заменіць высокую баявую вывучку, доблесць і самаадданасць байцоў і камандзіраў, якія, як паказвае вопыт сучасных войнаў, вырашаюць поспех на полі бою, адзначыў беларускі лідар.

«Перакананы, што кожны з вас гэта добра разумее і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб абараніць мір і бяспеку нашай краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў мотастралкам моцнага здароўя, міру, дабра і новых поспехаў у ратнай працы на карысць Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю