Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сёння, больш чым праз два стагоддзі з моманту здабыцця незалежнасці, Бразілія адыгрывае значную ролю ў свеце. Абараняючы прынцыпы нацыянальнага суверэнітэту, свабоднага гандлю, а таксама ідэі мірнага ўзаемавыгаднага суіснавання і ўрэгулявання канфліктаў шляхам дыялогу, вы з’яўляецеся адным з арыенціраў для краін глабальнага Поўдня», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што выпрацаваныя ў рамках старшынства Бразіліі ў БРІКС падыходы ўнясуць істотны ўклад у фарміраванне больш справядлівага шматпалярнага светапарадку і будуць садзейнічаць павышэнню ўзроўню жыцця ўсяго насельніцтва планеты.
«Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя падчас візітаў беларускіх дэлегацый на бразільскую зямлю ў 2025 годзе, акажуць станоўчы ўплыў на адносіны паміж Мінскам і Бразіліа: мы зможам не толькі ўмацаваць супрацоўніцтва ў традыцыйных сферах двухбаковага ўзаемадзеяння, але і знайсці пункты судакранання ў новых галінах», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Луле да Сілве добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для далейшай плённай працы на карысць роднай дзяржавы, а дружалюбнаму бразільскаму народу — згоды і працвітання.