Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Мытная служба штодня даказвае здольнасць абараняць інтарэсы дзяржавы і грамадзян

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам — Днём мытніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.




«У складаных умовах палітычнага і эканамічнага ціску на краіну беларуская мытная служба дэманструе ўстойлівасць і эфектыўнасць, штодзень даказваючы здольнасць надзейна абараняць інтарэсы дзяржавы і грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Прафесіяналізм і ініцыятыва, інтуіцыя і пільнасць, граматнасць у прыняцці нестандартных рашэнняў, аператыўнае рэагаванне на новыя выклікі і пагрозы сталі неад’емнымі рысамі нашых мытнікаў».

Прэзідэнт адзначыў, што высокая якасць работы мытнікаў садзейнічае развіццю нацыянальнай эканомікі, пашырэнню знешнеэканамічнай і вытворчай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў. «Дзякуючы вашым намаганням удаецца эфектыўна спыняць спробы кантрабанды, увозу буйных партый наркатычных сродкаў, а таксама выбуховых рэчываў, якія прызначаліся для ўчынення тэрарыстычных атак», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што і ў далейшым, удасканальваючы формы і метады сваёй дзейнасці, кожны работнік мытнай службы і ў далейшым будзе з гонарам выконваць свой абавязак і паспяхова служыць на карысць Радзімы.

Асобную падзяку Аляксандр Лукашэнка выказаў ветэранам, якія аддалі многія гады службе і заклалі асновы сучаснай мытнай сістэмы.

«Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дабра і міру, новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь», — пажадаў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю