Прэзідэнту Беларусі на цырымоніі адкрыцця XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паднеслі памятны падарунак у сувязі з юбілеем фестывалю — кампазіцыю з 35 васількоў, перадае БелТА.
На экране Летняга амфітэатра паказалі хранікальныя кадры 1995 года, на якіх Аляксандр Лукашэнка абвясціў, што бярэ пад сваё патраніраванне віцебскі Міжнародны фестываль мастацтваў.
Вядучая фестывалю Алена Спірыдовіч сказала: «Тады, у 1995 годзе, мы ўручалі вам сімвалічны падарунак за вырашальны ўклад у лёс міжнароднага форуму. Тады гэта быў усяго адзін васілёк, а сёння гэта цэлы букет „славянскага адзінства“. У ім распусцілася 35 васількоў. Роўна столькі, колькі споўнілася нашаму фестывалю!»