Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні правядзе селектарную нараду па тэме ўборачнай кампаніі. Графік мерапрыемстваў кіраўніка дзяржавы быў адной з тэм даклада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, перадае БелТА.
«Першы блок пытанняў датычыўся маючага адбыцца графіка работы Прэзідэнта. На наступным тыдні чакаецца вялікая традыцыйная і вельмі важная імпрэза — селектарная нарада, прысвечаная пачатку і ходу ўборкі. Прэзідэнтам быў зроблены даволі шырокі агляд гэтага мерапрыемства, ён паглядзеў дакументы», — расказаў Дзмітрый Крутой.
Ён адзначыў, што кіраўнік дзяржавы за апошнія дні ў ходзе работы ў рэгіёнах у цэлым азнаёміўся з сітуацыяй на палях, вывучыў абстаноўку ў тым ліку з борта верталёта. «Было сказана, што ўраджай не горшы за ўзровень мінулага года. Наша задача — яго сабраць», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Дзмітрый Крутой нагадаў, што ў мінулым годзе быў атрыманы рэкордны ўраджай збожжа — больш як 11 млн.т з улікам зерня кукурузы і рапсу. «Паўтарыць яго, як базавая задача, будзе няпроста. Але з улікам, што на сённяшнюю раніцу ў нас сабраны першы мільён тон, і ўраджайнасць вышэйшая за мінулы год на 10%, як асноўную задачу Прэзідэнт бачыць усё ж такі невялікі дадатак», — заявіў ён.
